Каханне, залатое каханне!
Я стаю, пахіліўшы чало.
Не спаткаў я цябе пры кургане,
Не сустрэў у завейных палёў.
Ты сама да мяне маладога
Прыгарнулася сэрцам сваім,
Усміхаліся далі разлогі,
Усміхаліся радасці усім!
Ой ты, Стася, смуглявая Стася,
Што далей ты ў ветра спытайся
Ой ты, Стася, смуглявая Стася,
Пакахаў як ніхто, пакахаў!
А песні, санцавейныя песні
Разлівалісь узблёскамі хваль.
Яны сэрца каханне разнеслі,
Яны сэрцам памчаліся удаль!
Гэты вечар самоты не песціў,
Найшчаслівейшы быў між людзей,
Ціха зоры смяяліся ў веці,
Я на іх задумлена глядзеў!
Ой ты, Стася, смуглявая Стася,
Што далей ты ў ветра спытайся
Ой ты, Стася, смуглявая Стася,
Пакахаў як ніхто, пакахаў!
Застануся з табою красуня,
Я не ведаў уцехі ў жыцці
Мне расслухаць хацелася ў шуме
Аб чым ліст да ліста шапаціць.
Ой ты, Стася, смуглявая Стася,
Што далей ты ў ветра спытайся
Ой ты, Стася, смуглявая Стася,
Пакахаў як ніхто, пакахаў!
Смуглявая Стася, пакахаў як ніхто,
Пакахаў як ніхто, пакахаў як ніхто,
Пакахаў!
Ой ты, Стася
Текст добавил(а): Сергей Рундо
-