ехаў Фёдар
Ехаў, ехаў, ехаў Фёдар на кабыле
Ехаў, ехаў, ехаў з кірмаша дамоў
Ён прадаў цыбулю, бульбачку і сала
І пад ім калёсы грукацелі зноў
Ехаў, ехаў, ехаў Фёдар на кабыле
Ехаў, ехаў, ехаў, падарункі вёз
Жоначке сукенку, матулі хусцінку
Цацкі і цукеркі, прагінаўся воз
Ехаў, ехаў, ехаў Фёдар на кабыле
Ехаў, ехаў, ехаў, марыў, каб хутчэй
Дзяўчыну самотну па дарозе ўбачыў
Пасадзіў ён побач, крануўся далей
Ехаў, ехаў, ехаў Фёдар на кабыле
Ехаў, ехаў, ехаў з дзяўчынай-красой
І на развітанне, дабра пажаданне
Падарыў сукенку Каці маладой
Ехаў, ехаў, ехаў Фёдар на кабыле
Ехаў, ехаў, ехаў, з бабкай гаманіў
Гутаркай няспешнай, ласкава, з усмешкай
Матчыну хусцінку бабцы падарыў
Ехаў, ехаў, ехаў Фёдар на кабыле
Ехаў, ехаў, ехаў, табар ён сустрэў
Цацкі і цукеркі, ежу і шкарпэткі
Спусціў варажбіткам ён усё, што меў
Ехаў, ехаў, ехаў Фёдар на кабыле
Ехаў, ехаў, ехаў, дзеда ён спаткаў
Скардзіўся на долю, на жыццё-няволю
І сваю кабылку задарма аддаў
Клыпаў, клыпаў, клыпаў, Фёдар без кабылы
Клыпаў, клыпаў, клыпаў па дарозе зноў
Ён успомніў жонку, дзетачак і маці
Клыпаў невясёлы, цягнуўся дамоў
Текст добавил(а): Бабияка