Ой, там, каля млына,
Ой, там, каля броду,
Дзяўчына-маліна
Хадзіла па воду.
Ой, там, каля млына,
Ой, там, каля броду,
Дзяўчына-маліна
Хадзіла па воду.
Па воду хадзіла,
Вадзіцы набрала,
Дадому ідучы,
Яна заспявала.
Яна заспявала,
Сама гаравала,
Што строгая маці
Не пусціць гуляці.
- Пусці, пусці, маці,
Пусці пагуляці,
Як пеўні запяюць,
То вярнусь я да хаты.
На вуліцу выйшла,
Каля варот стала -
Нясуць хлопцы булкі,
Нясуць хлопцы сала.
На вуліцу выйду,
Туды-сюды гляну,
Нясуць хлопцы блінцы,
Нясуць і смятану.
А ты невялічка,
А лічка ў румянцы,
Сама працавіта,
Вясёлая ў танцы.
А я, невялічка,
На лавачку стану -
Свайму дарагому
Да сэрца прыстану!
Ель (і) мая, зялёная,
Староначка вясёлая.
А ў нашай старонцы
Салаўі спяваюць,
А ў нашай старонцы
Музыкі іграюць.
Вясёлая староначка
Да сонейка ўсходзіць,
Вясёлая староначка,
Дзе мой мілы ходзіць.
А ў нашай старонцы
Жыцейка-пшаніца,
Як нам не спяваць,
Як не весяліцца!
І певень спявае,
І кура сакоча,
Заве маці дочку -
Вячэраць не хоча.
= Вячэрай жа, маці,
Калі наварыла,
А дочцы з табою
Вячэра няміла.
Ой, там, каля млына,
Ой, там, каля броду,
Дзяўчына-маліна
Хадзіла па воду.
Па воду хадзіла,
Вадзіцы набрала,
Дадому ідучы,
Яна заспявала.
-Ой, маці, ой, маці,
Як добра гуляці,
У роднай старонцы
Мне жыць-працаваці!
Ой, маці, ой, маці,
Як добра гуляці,
У роднай старонцы
Нам жыць-працаваці!
Текст добавил(а): tatsiana_zajceffa
|