Дрозды - Мама
1.Цёплы вецер раскажа бярозе
Дзе бадзяўся здарожаны я
Сустракае мяне на парозе
Дарагая матуля мая.
Сціхне дождж і суцешацца птушкі
Мама крокі мае пазнае,
Шчасце мне цалаваць яе рукі
І бялюткія косы яе.
Прыпеў:
Сэрцу трэба мала
Сэрцу толькі трэба
Не хварэла б мама
Не хмурэла б неба
Проста і звычайна
Сёння і заўсёды
Вось такая тайна
Шчасця і лагоды.
2.Слоў пяшчотных казаць не ўмею
Пасля доўгіх растанных начэй
Я чысцею душой і дабрэю
Ад цяпла яе сініх вачэй.
Я вярнуўся дадому здалёку,
Я іду басанож па траве
Мне ніколі не быць адзінокім
Пакуль мама на свеце жыве.
Прыпеў:
Сэрцу трэба мала
Сэрцу толькі трэба
Не хварэла б мама
Не хмурэла б неба
Проста і звычайна
Сёння і заўсёды
Вось такая тайна
Шчасця і лагоды.
Прыпеў:
Сэрцу трэба мала
Сэрцу толькі трэба
Не хварэла б мама
Не хмурэла б неба...
Сэрцу трэба мала
Сэрцу толькі трэба
Не хварэла б мама
Не хмурэла б неба
Проста і звычайна
Сёння і заўсёды
/Вось такая тайна
Шчасця і лагоды./ 2 р.
|
Младший агент
Анна
Треков: 4