(0:14)
1.А на весцы ціхі вечар,
Села сонейка ў лясок,
Па-над лазняй каля рэчкі
Ўецца дым як матылек.
Ды суседзяў пайшла жонка,
Часаць будуць языкі.
Я ж за пляжку самагонкі
І да лазні напрамкі.
Прыпеў:
Даставай сусед закуску
Пакаштуем хлебную
Нам з табой перазагрузка
Ужо даўно патрэбная.
Раз на тыдзень абнуліцца,
Лазня, венічак, сябры
Як на нова нарадзіцца
Легкай пары, спадары.
(Пройгрыш)
2.Цішыня, а з неба зоркі
Так і сыплюцца ў траву,
Мне не трэба пляж заморскі
Я і дома адпачну.
Зіхаціць рака як срэбра,
Жабы квакаюць у запой.
Што яшчэ для шчасця трэба,
Ну давай, шчэ па адной!
Прыпеў:
Даставай сусед закуску
Пакаштуем хлебную
Нам з табой перазагрузка
Ужо даўно патрэбная.
Раз на тыдзень абнуліцца,
Лазня, венічак, сябры
Як на нова нарадзіцца
Легкай пары спадары.
(Пройгрыш)
(Ау,е-ха,оба-на-папа)
(Яшче разочак,запарывай венікі)
(Я буду дубовым парацца)
3.Між аблокаў месяц тонкі
Белым човенам плыве.
Разумею, што ўжо жонка
Абшукалася мяне.
Аж дасюль даносіць вецер
Яе звонкі галасок,
Налівай яшчэ па трэцяй
І да любай пад бачок.
(Пройгрыш)
Прыпеў:
Даставай сусед закуску
Пакаштуем хлебную
Нам з табой перазагрузка
Ужо даўно патрэбная.
Раз на тыдзень абнуліцца,
Лазня, венічак, сябры
Як на нова нарадзіцца
Легкай пары, спадары.
(Пройгрыш)
|
Новичок
Ляховичи