1.Я ахапак бэзу наламлю,
Як на золку чырвань разальецца
На падушку маме пакладу
Будзе ёй прыемна як прачнецца
Ах, які яе наіўны сын,
Хоць і груз гадоў давіць на плечы
Думаў, яшчэ мама бачыць сны,
А яна даўно ўжо паліць печы.
Прыпеў:
Ты мая калыханка, мая птушка-заранка,
Ты жыцця майго радасць, мая любая мама
Ты і зоркі, і сонца, і я ўдзячны бясконца,
Што мне Богам паслана, мая родная мама.
2.Я да сэрца маму прытулю,
З галавы яе з'ляціць хусцінка,
Пах бялюткіх косаў удыхну
Нібы апынуўся ў дзяцінстве
Апынуся там, дзе шчэ мой шлях
Высланы льнянымі рушнікамі,
Дзе любыя смутак, боль і страх -
Усё вылечвалася цёплымі рукамі.
Прыпеў:
Ты мая калыханка, мая птушка-заранка,
Ты жыцця майго радасць, мая любая мама
Ты і зоркі, і сонца, і я ўдзячны бясконца.
Што мне Богам паслана, мая родная мама.
Проігрыш:
Прагаварыць:
Мама, каля ног тваіх стаю
Галаву схіліўшы на калені
Я за кожную тваю слязу
Папрасіць хацеў бы прабачэння
Колькі шчырай ласкі і любві
Ў вялікім сэрцайку адкрыты,
Толькі ты радзімая, жыві
Барані ўсіх сваёй малітвай.
Мадуляцыя:
Прыпеў:
Ты мая калыханка, мая птушка-заранка,
Ты жыцця майго радасць, мая любая мама
Ты і зоркі, і сонца, і я ўдзячны бясконца.
Што мне Богам паслана, мая родная мама.
|
-