1.Разумею шпачыны сьпеў,
Разумею чужыя душы
Бацька ведае мову дрэў,
Мову кветак, травы і птушак
Іх нягучныя галасы
З маленства яму вядомы
Бацька ведае мову вясны,
Мову працы і мову стомы.
Прыпеў:
Тата, родны татусь,
Як там на небе жывецца
Ты мая Беларусь,
Ты маё чуйнае сэрца
Тата, родны татусь,
Гэта маё маленне
Ты мая Беларусь,
Я тваё прадаўжэнне.
2.Не прывыкла рука да пяра,
А настрой да пустой весялосці
Бацька ведае мову дабра
І не ведае мову злосці
Разумее мяне без слоў
Веру ў мудрасьць яго парады,
Бацька ведае мову моў,
Бацька ведае мову праўды.
Прыпеў:
Тата, родны татусь,
Як там на небе жывецца
Ты мая Беларусь,
Ты маё чуйнае сэрца
Тата, родны татусь,
Гэта маё маленне
Ты мая Беларусь,
Я тваё прадаўжэнне.
Проігрыш:
Прыпеў:
Тата, родны татусь,
Як там на небе жывецца
Ты мая Беларусь,
Ты маё чуйнае сэрца...
Тата....
Мадуляцыя:
Тата, родны татусь,
Як там на небе жывецца
Ты мая Беларусь,
Ты маё чуйнае сэрца
Тата, родны татусь,
Гэта маё маленне
/Ты мая Беларусь,
Я тваё прадаўжэнне./ 2 р.
|
Супер агент
Grodno
Треков: 35