Панаехала гасцей з іншаземных абласцей 
Не няправільна гасцёў з іншаземных абласцёў 
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье 
Сі сіньёра уі мадам прахадзіце гаспада 
Вось прыехалі яны і паненкі і паны 
У край суворы катаклізмаў са сваіх капіталізмаў 
Госці, госці, госці 
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці 
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці 
(Нейдзе штосьці) 
Павялі тады мужчынаў мы у музэй вайны айчыннай 
Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына 
Усе па-рознаму балбочуць капучыну піць не хочуць 
А з музэю госці ўпотай знеслі пару кулямётаў 
Кажуць гэта нам карысна ўзмаганне з глабалізмам 
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам 
Госці, госці, госці 
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці 
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці 
Тыя госці 
Любяць госці самагонку маюць густ даволі тонкі 
Бо тэкіла ром і віскі гэта ўсё па глабалісту 
Вось развітвацца ўжо час што ж чакайце ў госці нас 
І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе 
Госці, госці, госці 
Хтосьці ёсць няма кагосьці 
Госці, госці, госці 
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці 
Текст добавил(а): Максим N
Супер агент
Кореличи, Республика Беларусь
Треков: 87