З Новым Годам!
Вось апошні мінуў году дзень,
Скінуў з вечара сонца прамень.
А навокал і радасць, і смех, белы снег…
Е-е…
Навагодняя ноч над зямлёй,
Па-над роднай краінай маёй.
У прасторы святочны настрой і спакой…
Е-е…
Новы-Новы-Новы-Новы Год
Абяцае для душы палёт.
Светлых нашых мараў карагод
Кружыць без перашкод.
Хай квітнее родная зямля,
На якой жывём і ты, і я.
Шчасця сваім дзецям пажадай,
Беларускі наш край!
Толькі што нас чакае ў жыцці?
Па якой нам дарозе ісці?
Дзе нам долю і праўду шукаць і кахаць?
Е-е…
Дабрыні мы папросім з нябёс,
Хай шчаслівы нам выпадзе лёс,
Хай мінуць нас ліхія гады назаўжды.
З Новым Годам!
Новы-Новы-Новы-Новы Год
Абяцае для душы палёт.
Светлых нашых мараў карагод
Кружыць без перашкод.
Хай квітнее родная зямля,
На якой жывём і ты, і я.
Шчасця сваім дзецям пажадай,
Беларускі наш край!
Весяліцца давайце, спяваць,
Бо няма нам прычын сумаваць.
Жыць у еднасці будзем, сябры – спадары.
Е-е…
Новы-Новы-Новы-Новы Год
Абяцае для душы палёт.
Светлых нашых мараў карагод
Кружыць без перашкод.
Хай квітнее родная зямля,
На якой жывём і ты, і я.
Шчасця сваім дзецям пажадай,
Беларускі наш край!
З Новым Годам!
Текст добавил(а): Бронислава Борисовна
-